З пачатку так званай “прэзідэнцкай кампаніі” 2020 году больш за 50 тысяч чалавек затрымалі ў Беларусі па палітычных матывах

Гэтыя лічбы на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні агучыў праваабаронца Леанід Судаленка.

За гэты час больш за 3380 чалавек былі прызнаны палітычнымі зняволенымі — з іх каля 2000 ужо выйшлі з-за кратаў

На дадзены момант праваабаронцам вядома як мінімум пра 5472 людзей, засуджаных паводле палітычна матываваных крымінальных справаў. З іх 1603 чалавекі засудзілі ў мінулым годзе.