На Аўгустоўскім канале 3 жніўня прайшло традыцыйнае “Свята мора”, адно з галоўных культурных мерапрыемстваў Гарадзенскага раёну.
Раённы аддзел культуры падрыхтаваў тэатралізаванае “марское шэсце” з Няптунам, арганізаваў розныя майстар-класы, конкурсы, тэматычныя пляцоўкі. На жаль, ужо таксама “традыцыйна” на свяце не знайшлося меца беларускай мове. Усё афармленне фэсту было па-расейску. І таму гэта было не свята, а менавіта “праздник”.



