
Хворая на анкалогію пенсіянерка Галіна Дзербыш, якую засудзілі па «справе Аўтуховіча», 5 жніўня сустракае чарговы Дзень народзінаў.
Галіна Дзербыш – грамадская актывістка з мястэчка Абухава. Многія гады яна змагалася з несправядлівасцю і беззаконнем мясцовай улады, пісала скаргі, бараніла свае правы і іншых.
Гарадзенскі абласны суд яшчэ 17 кастрычніка 2022 году агучыў прысуды дванаццаці фігурантам “справы Аўтуховіча”. Вольгу Маёраву і Галіну Дзербыш засудзілі да 20 гадоў калоніі. Галіну звінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Жанчына не прызнала сваю віну.
Галіна Дзербыш мае інваліднасць другой групы, у яе анкалагічнае захворванне і праблемы з сэрцам.
Падтрымаць зняволеную: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Галіне Іванаўне Дзербыш
