
Гарадзенская турма
Еўразяз увёў санкцыі яшчэ супраць 28 прадстаўнікоў лукашэнкаўскага рэжыму. Сярод іх два гарадзенскія турэмшчыкі і адзін суддзя:
Павел Казакоў — начальнік турмы № 1 г. Гродна;

Павел Казакоў
Нарадзіўся ў пасёлку Рось Ваўкавыскага раёну. Жанаты зь Юліяй Казаковай.
Скончыў Акадэмію МУС. Працаваў у папраўчай калёніі № 11 у Ваўкавыску. Узначальвае Гарадзенскую турму з 2018 году. Мае званьне палкоўніка ўнутранай службы.
У гарадзенскай турме і СІЗА пры ёй за час начальніцтва Казакова сядзелі палітвязьні Мікола Аўтуховіч, Дзяніс Івашын, Анджэй Пачобут, Павал Мажэйка, Павал Севярынец. Агулам там утрымлівалі больш за 100 палітвязьняў.
Васіль Каляда — намеснік начальніка турмы № 1 г. Гродна;
Менавіта ў Гарадзенскай турме фактычна закатавалі да смерці мастака Алеся Пушкіна, якому не аказвалі значны час мкдыцынскую дапамогу
Васіль Скок — суддзя Гарадзенскага абласнога суда.
Агулам абмежавальныя меры Еўразвязу ў дачыненні Беларусі прымяняюцца цяпер да 261 асобы і 37 юрыдычных асоб.
