У панядзелак у параўнанні з вечарам нядзелі чэргі крыху зменшыліся, але ўсё роўна застаюцца гіганцкімі.

На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст» па стане на 8:00 у панядзелак стаіць 60 аўтобусаў і 400 легкавікоў. Вечарам у нядзелю было 80 аўтобусаў, але ў суботу а 12-й — 38.

У «Каменным Логу» а 8-й раніцы перад зонай чакання стаяць 200 аўто і 16 аўтобусаў (учора вечарам было 23 аўтобусы), 720 грузавікоў.

У Беняконях — 120 легкавікоў і 930 грузавікоў. Чэргаў з аўтобусаў няма.