
Былы гарадзенскі палітзняволены Вадзім Ермашук паведаміў пра сваю анкалагічную хваробу.
Мужчына выклаў скрыншот перапіскі, у якой мужчына, які хварэе на рак, прасіў яго аб дапамозе ў выглядзе сторыс, пастоў або матэрыяльнай падтрымкі. У гэтай перапісцы Вадзім Ермашук і распавёў, што і сам знаходзіцца ў «анкалогіі».
Верагодна, ён знаходзіцца ў анкалагічным аддзяленні Гродзенскай універсітэцкай клінікі, піша hrodna.life
Нагадаем, палітзняволены блогер Вадзім Ермашук выйшаў на волю 29 чэрвеня, цалкам адбыўшы тэрмін. Яму прызначылі 3 гады пазбаўлення волі за «абразу дзяржаўных сімвалаў» (арт. 370 КК) і «абразу Лукашэнкі» (арт. 368 КК).
