Прызначылі дату завочнага суда над вядомым гарадзенскім грамадска-палітычным актывістам Вадзімам Саранчуковым.

Яго пачнуць завочна судзіць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) 19 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Козел.

Яму інкрымінуюць ч.1, ч.2 арт.361-4 Крымінальнага кодэксу Беларусі – «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Так званую “спецвытворчасць” супраць выканаўцы абавязкаў старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова пачалі ў сакавіку бягучага году.

Наколькі ведае Саранчукоў, арышт наклалі на ягоную кватэру ў Гародні, на дом і ўчастак зямлі ў вёсцы Грабяні пад Гародняй, а таксама на бэнзапілу, матаблёк, лядоўню, пральную машыну, тэлевізар. Ён ня можа прадаць або падарыць гэтую маёмасьць. Аднак яе перадалі на захаваньне сваякоў.

Раней з гарадзенцаў завочна ўжо засудзілі Вольгу Вялічку, Алеся Кіркевіча і Кацярыну Туманаву. Судовы працэс над Уладзімірам Хільмановічам яшчэ працягваецца. Чарговае паседжанне па яго крымінальнай справе, магчыма астатняе, прызначана на 15 жніўня.