У Ваўкавыскім раёне ад 6 жніўня праходзіць вучэбны збор ваеннаабавязаных запасу. Ён будзе доўжыцца 25 дзён. Кіруе зборам старшыня мясцовага райвыканкаму, а такім чынам фармуюцца так званыя тэрытарыяльныя войскі.

Але гэта не зусім звычайныя зборы. Характэрна, што раней прызваныя мужчыны ўжо адслужылі ў сілавых струтурах. Цяпер “они будут восстанавливать навыки и умения, чтобы выполнять задачи по своим воинским специальностям и должностям. Все военнослужащие среднего возраста. На время сбора за ними сохраняется рабочее место и средний заработок”.

Пра гэта расказаў выконваючы абавязкі начальніка кірунку ідэалагічнай працы і сацабароны ваеннага камісарыяту Гарадзенскай вобласці Дзмітрый Новікаў.