
Стала вядома, які “сюрпрыз” лідскія ўлады падрыхтавалі жыхарам на так званы Дзень гораду. Як мы і прагназавалі, гэта будзе расейская прадстаўніца нізкага гатунку поп-музыкі, скандальная спявачка і тэлевядоўца Ольга Бузова. За яе выступ заплацяць з дзяржаўнага бюджэту (а значыць з кішэні падаткаплацельнікаў) і, трэба меркаваць, немалыя грошы.
Свята гораду адбудзецца 31 жніўня. Пры тым традыцыйнага маштабнага фэсту “Лідбір”, які раней набыў вялікую папулярнасць, сёлета ня будзе. Пройдзе толькі “ХарчФэст”, будуць тэматычныя лакацыі, горад майстроў і музычны “падарунак” з хэдлайнерам.
