
У Наваградку збіраюцца стварыць музейную экспазіцыю, прысвечаную гісторыі перыядычнага друку, тэле- і радыёвяшчання Наваградчыны. Адкрыццё экспазіцыі плануецца прымеркаваць да 85-й гадавіны пачатку выдання газеты “Новае жыццё”.
Рэдакцыя раённай газеты прапануе жыхарам шукаць і прыносіць адпаведныя экспанаты.
Варта прыгадаць, што ў наваградскай раённай газеце рэдактарам пэўны час працаваў вядомы беларускі журналіст Валеры Задаля (потым ён працаваў на Гарадзенскім беларускамоўным тэлебачанні). У той час і пазней “Новае жыццё” было беларускамоўнай газетай. За апошнія гады адбылася поўная русіфікацыя раёнкі.
