У Іўі прайшоў традыцыйны, ужо шосты па ліку і досыць маштабны фэст пад назвай “Івейскі памідор”. Відовішча атрымалася досыць яркае і стракатае. На вуліцах старажытнага мястэчка прайшло тэатралізаванае шэсце. Такім чынам святкаваліся 630-ыя ўгодкі Іўя.




На вуліцы фэст быў аформлены па-беларуску, за што варта пахваліць арганізатараў. А вось у залі, дзе сабралася чынавенства назву гораду напісалі ўжо па-расейску. На свята прыехала нямала чыноўнікаў і з суседніх раёнаў.


