На Нацыянальным прававым партале з’явіліся прапановы ў Крымінальны кодэкс, распрацаваныя па загадзе Лукашэнкі.

Артыкул 366-1 Крымінальнага кодэксу будзе называцца «Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў». Прычым гаворка не толькі пра «прэзідэнта», але і пра членаў яго сям’і.

За гвалт у іх адрас (ці пагрозы) альбо пашкоджанне іх маёмасці прапануецца прысуджаць ад трох да пяці гадоў хіміі альбо ад трох да васьмі гадоў калоніі.

Таксама прапануецца дапоўніць артыкулы 367 (паклёп на прэзідэнта) і 368 (абраза прэзідэнта). Калі змены ўступяць у сілу, то ў кодэкс дапішуць словы «былога прэзідэнта».

Законапраект будзе “разглядаць” парламент, пасля ён трапіць на подпіс да Лукашэнкі.