У мястэчку Залессе на Смаргоншчыне 24 жніўня пройдзе фэст пад назвай па-расейску “Георгины”.

Ахвотныя запрашаюцца ў музей-сядзібу кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага на платны фестываль «Геаргіны да Дня народзінаў Міхала». Афіша фэсту аформлена па-расейску.

У праграме:

  • дэфіле геаргінавых букетаў «Паланэз Агінскага, увасоблены ў кветках»;
  • сукенкі з кветак;
  • партэрны дыван з кветак;
  • фларыстычнае аздабленне сядзібы;
  • майстар-клас па танцах XIX ст.;
  • салонныя гульні;
  • канцэртная праграма вядучых артыстаў сімфанічнага аркестра «AMADIS BRASS» Вялікага тэатра Беларусі;
  • фотазоны

Кошт квітка на ўваход – немалыя грошы: ажно 60 беларускіх рублёў.