Стала вядома, што 7 жніўня ў Смаргоні затрымалі ў адзін дзень ажно 8 чалавек. Усе яны – работнікі мясцовага прамысловага прадпрыемства. Некаторых затрымлівалі проста на працы, іншых – дома. Супраць усіх затрыманых пачалі адміністрацыйныя справы па звыклым артыкуле 19.11 КаАП.

Супраць усіх затрыманых былі ўжытыя рэпрэсіі – штрафы ці арышты, а таксама канфіскацыя мабільных прыладаў, якія былі носьбітамі інфармацыі.

Пра затрыманні ў Смаргоні расказаў намеснік начальніка аддзелу “аховы правапарадку і прафілактыкі” мясцовага раённага аддзелу міліцыі Андрей Ковязо.

Пра гэта паведаміла мясцовая газета.