У чэрвені Міколу Дзядка і многіх іншых палітзняволенных гарадзенскай турмы № 1 адправілі ў ШІЗА. Мікола знаходзіцца там да гэтага часу. Акрамя гэтага, больш за год палітвязня ўтрымліваюць у адзіночнай камеры.

Нагадаем, Міколу Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. Яго засудзілі да пяці гадоў зняволення. Пазней палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым. Увесь час у зняволенні на яго ідзе ціск.