
17 жніўня ў Свіслачы пройдзе чарговы аграфэст пад назвай “Бацькава булка”. Але, праўдападобна, ён адыдзе на другі план. Бо на першым будзе чарговая забава чыноўнікаў – зноў баскетбольны матч паміж камандамі старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзіміра Караніка і старшыні Свіслацкага райвыканкаму Аляксандра Вярсоцкага. Гэтыя чыноўнікі астатнім часам часта ладзяць свае спартовыя забавы, а прапагандысцкія медыі шырока асвятляюць такія мерапрыемствы.
