У Беларусі “знайшлі” новае «экстрэмісцкае фармаванне» — праект «Пагоня Гродна» і ягоныя сацсеткі

Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 13 жніўня.

Паводле ведамства, дачыненне да праекту мае Дзяніс Чашчэвік.

Яшчэ раней супраць Дзяніса Чашчэвіка, які родам са Шчучына, яшчэ 2 красавіка пачалі так званую спецвытворчасць.

Крымінальную справу паводле арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) завялі за перасылку навіны, апублікаванай неназваным «экстрэмісцкім фармаваннем». 38-гадовага мужчыну збіраюцца судзіць завочна. Пачатак судовага працэсу яшчэ не прызначаны.