Галоўная рэдактарка смаргонскай раённай газеты “Светлы шлях” Елена Барташ выявіла самадзейнасць і адрэагавала на новы пакет санкцый, што ўвёў Захад супраць лукашэнкаўскіх прапагандыстаў і сілавікоў.

Супраць самой Барташ ніхто ніякіх санкцый пакуль не ўводзіў, таму ёй асабліва было лёгка адрэагаваць на гэты, хутчэй маральны, чым юрыдычны, крок заходніх дзяржаў.

Елена Барташ, якая ёсць удзельніцай усіх праўладных арганізацый і мерапрыемстваў, у раённай газеце бароніць сваіх калег-прапагандыстаў і піша:

“данная реакция Запада лишь подчеркивает силу и мощь белорусской пропаганды, а также правильность нашего выбранного курса. Мы видим, что деятельность белорусских СМИ вызывает негативную реакцию Запада, что только подтверждает важность и актуальность освещения нашей позиции.

Мы, в свою очередь, хотим выразить коллективному Западу благодарность за эту высокую оценку нашей работы. Это лишь укрепляет нашу решимость продолжать движение в правильном направлении и отстаивать свои ценности”.

Тут варта дадаць, што Елена Барташ – ніякая не журналістка, а кар’ерная чыноўніца. Да прызначэння на пасаду галоўнай рэдактаркі раёнкі яна была главным специалистом отдела идеологической работы и по делам молодёжи райисполкома