
У Астраўцы 24 жніўня правядуць чарговы “праздник”. Адбудзецца свята гораду. Ужо звыкла ўся афіша падрыхтаваная па-расейску. Пра асноўныя мерапрыемствы “празніка” расказала заведующий сектором культуры Ольга Боярович.
на “АтомДвижы” будуць забавы для дзяцей, хімічнае шоў. Праздник организован под эгидой «Вселенная №556» – это то, как Островец примерно будет выглядеть «100 лет тому вперёд». Не абыдзецца і без выставы ваеннай тэхнікі.
А ўвечары хедлайнерам канцэртавай праграмы стане чарговы расейскі папсовы гастралёр – нейкі “звёздный гость” Олег Майами. Гэта ўжо мясцовыя ідэолагі не даглядзелі. Як гэта ў саюзным Астраўцы нейкі амерыканскі Маямі!? Насамрэч сапраўднае прозвішча гэтай “звязды” – Кривиков, а нарадзіўся ён у Палатцы – гэта паселішча Магаданскай вобласці.
