
Мясцовыя ідэолагі вельмі задаволеныя правядзеннем у Ваўкавыску збораў так званай тэрытарыяльнай абароны. Пра і х пачатак мы расказвалі ўжо раней.
Ваеннаабавязаных сабралі ў адным з населеных пунктаў раёна, дзе ім прадаставілі адміністрацыйны будынак. Па інфармацыі “Нашага Часу” спачатку сабралі былых афіцэраў (і вайскоўцаў, і міліцыянтаў), пасля — шэрагоўцаў і сяржантаў запасу. Заняткі з імі агулам працягнуцца ажно тры тыдні. І гэта не толькі ваенная рыхтоўля, але і ідэалагічныя вышкалы.
Ваенкам Ваўкавыскага, Бераставіцкага і Свіслацкага раёнаў палкоўнік Уладзімір Герасімчук кажа, што людзям расказваюць пра “напружаную міжнародную абстаноўку вакол нашай краіны”. Іх рыхтуюць для таго, каб “здолець даць адпор ворагу”. “Нязгодных або незадаволеных” сярод удзельнікаў збораў не знайшлі, падкрэсліў ваенкам.
З тэрабаронай будуць адпрацоўваць нясенне службы на КПП і пошук “дыверсійна-разведвальных груп умоўнага праціўніка”, а таксама барацьбу з імі.
