Вучоныя Беларусі рыхтуюць новую шматтомную “Гісторыю Беларусі”. Пра гэта паведаміў БЕЛТА дырэктар Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вадзім Лакіза.
Вадзім Лакіза нарадзіўся і вучыўся на Дзятлаўшчыне. Потым вучыўся на гістарычным факультэце Гарадзенскага купалаўскага ўніверсітэту, які скончыў у 1992 годзе. Пра яго біяграфію і кар’ерны рост мы падрабязна расказвалі раней.
У кастрычніку 2023 году, выступаючы на “Международном круглом столе «Национальные академии наук стран СНГ: история и современность» Вадзім Лакіза як кандыдат навук “на полях международного форума “История для будущего. Россия и Беларусь” заявіў наступнае:
“История и культура — то, что объединяет Беларусь и Россию, общие страницы истории — важнейшие элементы национальных интересов как Беларуси, так и России. Например, Октябрьская революция, образование СССР, Великая Отечественная война, создание СНГ.“.
Так што можна ўжо ўявіць якую гісторыю Беларусі напіша калектыў пад кіраваннем Вадзіма Лакізы.
