Дзяржаўныя медыі паведамляюць, што ў Воранаве член Совета Республики, председатель Вороновского райисполкома Дмитрий Захарчук провел личный прием граждан. Застаецца здзіўляцца як малады чыноўнік усюды паспявае. Прыгадаем, што днямі Захарчук быў прызначаны новым старшынём Ваўкавыскага раённага выканкаму. Праўда, у Ваўкавыску яго “да прысягі яшчэ не прывялі”, але дэ-юрэ Захарчук кіруе ажно двума райвыканкамамі.

А да ўсяго “сенатар” правёў яшчэ “лічны прыём”. Да свайго дэпутата звярнуліся ажно тры чалавекі, прычым выключна жанчыны. Дзве з іх турбаваліся наконт гравійных дарог. “Дмитрий Иванович дал соответствующие поручения руководителям дорожно-ремонтной службы района и сельхозпредприятия для выполнения необходимых ремонтных работ на указанных заявительницами участках”.

Захарчук – сапраўдны ўніверсал, і ў камісіі па рэгіянальным кіраўніцтве і мясцоваму самакіраванні паспявае працаваць і з гравійнымі дарогамі разбірацца.