У судзе Гарадзенскага раёна 15 жніўня пачаўся судовы працэс супраць Рамана Смірнова, дырэктара агенцтва па нерухомасці. Яго пераследуюць паводле часткі 1 артыкулу 368 КК (абраза Лукашэнкі). Смірноў раней таксама быў старшынём габрэйскай грамады.

Справу разглядае суддзя Станіслаў Пронька. Раней у палітычных працэсах гэты суддзя не фігураваў. Суддзём Гарадзенскага раёну ён быў прызначаны зусім нядаўна – у лютым 2024 году.

Пра затрыманне Рамана стала вядома з «пакаяльнага» відэа, якое з’явілася 10 красавіка ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў. Нібыта раней Смірноў адпраўляў звесткі ў тэлеграм-каналы «Беларусь головного мозга» і Nexta, а таксама ўзяў удзел у плане «Перамога». В 2020 годзе Смірнова затрымлівалі за ўдзел у мітынгу.