Па так званай спецвытворчасці Следчага камітэту ў Беларусі з абласцей краіны найбольш па палітычных матывах пераследуюць гарадзенцаў.

З спіса Следчага Камітэту РБ вынікае, што так званая спецыяльная вытворчасць па крымінальных справах вядзецца ўжо супраць 115 беларускіх грамадзян, якія зараз знаходзяцца па-за межамі Беларусі. У гэтым спісе ажно 13 гарадзенцаў:

Вольга Вялічка (пачатак спецвытворчасці 5 сакавіка 2024 году)

Сяргей Верамеенка (13 сакавіка 2024 году)

Уладзімір Хільмановіч (13 сакавіка 2024 году) 

Вадзім Саранчукоў (29 сакавіка 2024 году) 

Аляксандр Кіркевіч  (29 сакавіка 2024 году) 

Павел Міцкевіч  (2 красавіка 2024 году) 

Дзяніс Чашчэвік (2 красавіка 2024 году) 

Ежы Грыгенча (2 траўня 2024 году)

Надзея Сцепанцова (2 траўня 2024 году) 

Жана Захаркевіч (2 траўня 2024 году) 

Кацярына Туманава (3 траўня 2024 году) 

Вольга Верамеенка (23 траўня 2024 году) 

Ірына Чарняўка (23 траўня 2024 году)

Яшчэ ў Гародні вядзецца спецвытворчасць супраць вядомага блогера Антона Матолькі (пачатая 22 ліпеня), а гарадзенка Алеся Руднік была засуджана па так званай «справе палітолагаў»

Завочныя судовыя працэсы над Вольгай Вялічкай, Аляксандрам Кіркевічам, Кацярынай Туманавай ужо скончыліся, ім абвешчаны прысуды. Вынік «разгляду» спраў у дачыненні да Уладзіміра Хільмановіча, а таксама сёстраў Надзеі Сцепанцовай і Жаны Захаркевіч) пакуль невядомыя. Іншыя судовыя працэсы яшчэ не пачаліся. 

Пераважная частка грамадзян, супраць якіх вядзецца такая спецвытворчасць, гэта менскія грамадска-палітычныя лідары, актывісты, журналісты. Па Менскай вобласці спецвытворчасць пачата супраць толькі 1 чалавека (у Маладэчне), па Магілёўскай вобласці толькі супраць 2-х (1 – у Магілёве, 1 – у Касцюковічах), па Віцебскай вобласці – супраць 4-х, па Гомельскай вобласці – супраць 6. Што датычыць Берасцейскай вобласці, то там з завочных крымінальных спраў мясцовага Следчага камітэту на 13 чалавек, пераважная бальшыня якраз з сталіцы (там такія асобы як Вераніка Цапкала, Маргарыта Ляўчук, Андрэй Павук, Вадзім Пракоп’еў, іншыя), з мясцовых – толькі 1 чалавек з Пінску.