Швайцарыя ўвяла санкцыі ў дачыненні да 27 грамадзян Беларусі, у асноўным — адказных за рэпрэсіі ў Беларусі, а таксама прапагандыстаў і прадстаўнікоў бізнэсу, піша «Позірк».

у спіс уключаныя начальнік ГУБАЗіКа Андрэй Ананенка, ягоныя намеснікі Андрэй Бедункевіч і Дзмітрый Ковач, намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага абвінавачвання ўпраўлення Генеральнай пракуратуры па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Міхаіл Кавалёў.

З Гарадзеншчыны ў спіс уключаны начальнікі Ваўкавыскай ВК № 11 Віктар Дуброўка, Гарадзенскай турмы № 1 Павел Казакоў і ягоны намеснік Васіль Каляда, а таксама суддзя абласнога суду Васіль Скок.

Нагадаем, што ў пачатку гэтага месяца аналагічныя санкцыі супраць Казакова, Каляды і Скока ўвёў Еўразвяз.