
Ліставанне з палітзняволеным Дзянісам Івашыным аднавілася. Пра гэта паведамляе ў сацсетках яго жонка Вольга Івашына.
Івашына піша, што пацвердзіліся меркаванні сваякоў, што Дзяніс значны час знаходзіўся ў ШІЗА:
“Нарэшце да маці прыйшла паштоўка ад Дзяніса, датаваная 8 жніўня. Шляхам нескладаных падлікаў можна вылічыць, што паміж папярэднім і новым пасланьнямі прамінула 15 дзён, якія складаюць роўна максымальны на дадзены момант пэрыяд зьмяшчэньня вязьняў у ШЫЗА.
Каб супакоіць нас Дзяніс адразу піша, што зь ім усё ў парадку, што атрымаў шмат нашых лістоў і нават не пасьпеў іх прачытаць”.
“І вось першы з абяцаных Дзянісам лістоў даляцеў да маці сьледам за паштоўкай. Як мы і меркавалі, Дзяніс адседзеў у ШЫЗА 15 содняў. Але пачувае сябе нармалёва, адразу адсправаздачыўся і ў пазаўчорашняй паштоўцы і ў сёняшнім лісьце”.
