У Наваградку з размахам адсвяткуюць 980-годдзе гораду. Янр будзе адбывацца ажно тры дні – з 23-га па 25-га жніўня. У гэтыя дні ў горадзе будзе абмежаваны рух транспарту.

На жаль, уся праграма фестывалю рэкламуецца толькі па-расейску. Тры дні будуць адбывацца разнастайныя мерапрыемствы, але ўласна беларускага будзе вельмі мала. Нават рыцарскія забавы анансуюцца аддзелам культуры мясцовага райвыканкаму на расейскай мове.