У Свіслачы ў час каравай-фэсту “Бацькава булка” не абыйшлося без візіту расейцаў. У райцэнтр Гарадзенскай вобласці прыехала дэлегацыя з расейскага гораду Багратыёнаўск, што ў Калінінградскай вобласці. Гэты горад ёсць пабрацімам Свіслачы.

Дэлегацыю прымаў старшыня Свіслацкага райвыканкаму Аляксандр Вярсоцкі. У час візіту мясцовыя чыноўнікі разам з расейскімі пасадзілі на цэнтральнай алеі гораду “дерево дружбы”. І нават паставілі адпаведную таблічку, канешне на расейскай мове. Варта было б запытацца ў Аляксандра Вярсоцкага чаму гэтая шыльдачка не па-беларуску ці не на дзвюх мовах? Але ведаючы піітэт і “подобострастие” лукашэнкаўскіх чыноўнікаў перад расейцамі кожнага рангу, адказ на гэтае пытанне і так зразумелы.