
фота школы ілюстрацыйнае
Навучальная праграма факультатыўных заняткаў «Введение в аграрные профессии» зацверджана пастановай МІністэрства адукацыі №91 ад 22 ліпеня.
Факультатыў разлічаны на вучняў X–XI класаў. Асноўная мэта заняткаў – сфармаваць у школьнікаў цікавасць да аграрнай прафесіі і ўсвядомлены выбар гэтай дзейнасці.
Вучні даведаюцца пра асноўныя віды сельскагаспадарчай прадукцыі, элементы тэхналогій яе атрымання і перапрацоўкі; важнасці і дасягненнях селекцыі і біятэхналогіі ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі; разнастайнасці і асаблівасцях выкарыстання ў сельскай гаспадарцы колавых трактароў і сельскагаспадарчых машын; значэнні электрыфікацыі і аўтаматызацыі ў сельскагаспадарчай вытворчасці.
Відавочны такім чынам “аграрны” ухіл у цяперашняй адукацыі Беларусі.
