
Літва пачала будаўніцтва вайсковай базы за 20 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю. Тут напрыканцы 2027 года плануецца размясціць да 4 тысяч нямецкіх вайскоўцаў. Пра гэта пішуць заходнія медыі, у тым ліку “Голас Амерыкі”.
На базе абсталююць тэрыторыю для захоўвання і тэхнічнага абслугоўвання танкаў і іншай тэхнікі і стрэльбішча. Яшчэ каля тысячы нямецкіх вайскоўцаў і цывільных падрадчыкаў размесцяць на іншых аб’ектах у Літве.
“Гэта будзе служыць сродкам заспакаення нашага насельніцтва — а таксама сродкам стрымлівання расейцаў”, — кажа міністр абароны Германіі Борыс Пісторыус.
Цягам наступных трох гадоў Літва выдаткуе больш за 1 мільярдаў еўра на развіццё базы. Гэта стане адным з найбуйнейшых будаўнічых праектаў у яе гісторыі. Пакуль што кантракты заключылі толькі на будаўніцтва пятай часткі комплексу.
