
20 жніўня ў Ваўкавыску пачаўся новы палітычны карны працэс. Па крымінальнай справе судзяць Аляксея Развадоўскага. Яго вінавацяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ: частка 2 артыкулу 367 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі), частка 2 артыкулу 368 (Абраза Лукашэнкі, паўторна).
Вядзе працэс суддзя Мікалай Сяргейка. У чэрвені бягучага году ён дадаткова судзіў палітвязня Аляксандра Францкевіча, а яшчэ раней вёў іншыя карныя палітычныя працэсы.
