У Беларусі на волю па памілаванні выйшлі некалькі палітвязняў. Як стала вядома праваабаронцам, адбылося гэта за апошнія суткі.

“Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы гэтых людзей”,  піша @viasna96.

У @dissidentBY удакладняюць, што ўжо выйшлі як мінімум 6 чалавек. Сярод іх ёсць людзі з сур’ёзнымі захворваннямі.

Напрыканцы мінулага тыдня Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 палітвязняў. Дакумент не публікаваўся. Імаверна, ён датычыць усіх, каго вызвалялі па памілаванні цягам апошніх двух месяцаў, у тым ліку — да 3 ліпеня.

У Беларусі вядома пра больш чым 1300 палітвязняў, прызнаных праваабаронцамі. Рэальная колькасць палітычна зняволеных значна большая.