фота школы мае ілюстрацыйны характар

У школах Беларусі ўвядуць факультатыўныя заняткі пад агульнай назвай “Основы духовно-нравственной культуры и патриотизма”. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі ад 12 жніўня 2024 году №103, які афіцыйна апублікаваны на Национальном правовом интернет-портале.

Дакумент зазвярджае навучальную праграму факультатыву для школьнікаў з 8-х ці 9-ых класаў. Праграму распрацоўвалі ў адпаведнасці з пагадненнем “о сотрудничестве между Беларусью и Белорусской православной церковью”.

Тое, што новы факультатыў будзе выключна па-расейску і будзе прасоўваць наратывы “русского мира” няма ніякага сумневу. Асабліва ўлічваючы афіцыйную пазіцыю Беларускага экзархату РПЦ і яго пастаянную прапаганду расейскай гісторыі, расейскай мовы і адпаведнага расейскага патрыятызму.

Разлічана праграма на 35 гадзін з заняткамі па адной гадзіне ў тыдзенью. Тэматычны план утрымлівае 7 пунктаў:

“Например, по шесть часов отведут изучению тем “Скромность, смирение, кротость”, ” Милосердие, сострадание” и “Служение, мужество, честь”. Пять часов посвятят “Доброте”, по четыре – “Честности, правдолюбию”, а также “Совести, раскаянию”. Столько же часов отведено теме “Духовное краеведение. Почитание святых и святынь родной земли. Сохранение и приумножение духовного наследия как выражение любви к Родине”.