Так званая Гродненская городская организация “Гродненчанка” общественного объединения “Белорусский союз женщин” арганізаваў збор гуманітарнай дапамогі дзецям Курскай вобласці і насельнікам Данбасу. Ім збіралі школьныя прылады. Пра гэта расказала прадстаўніца фонду адыёзнага русскомировца Алексея Талая Дина Хартманн.

Яшчэ адной арганізатаркай гэтай акцыі стала небезвядомая Ірына Луканская, якая і ўзначальвае гарадзенскую структуру “Белорусского союза женщин”. У 2020 годзе цяперашняя кіраўніца гродзенскага аддзялення БСЖ была “дэпутаткай” Палаты прадстаўнікоў. Потым Луканскай знайшлі сінекуру ў згаданым БСЖ.

Ірына Луканская

У 2023 годзе Аляксей Талай, які знаходзіцца пад санкцыямі Еўразвязу за падтрымку расейскай вайсковай агрэсіі ва Украіне, некалькі разоў прыязджаў на Гарадзеншчыну. Прапагандыст абвяшчаў “тэрміновы збор дапамогі дзецям Данбаса” і прасіў гарадзенцаў прыносіць прысмакі і сродкі асабістай гігіены.

Пра візіты Талая на Гарадзеншчыну мы расказвалі раней: