
Адзін з найбольш адыёзных чыноўнікаў Гарадзеншчыны Генадзь Владыка, які апошнім часам працаваў намеснікам старшыні Лідскага райвыканкаму, прапаў з далягляду. Ён напэўна пазбавіўся сваёй пасады, паколькі яго імя прыбралі нават з афіцыйнага сайту выканкаму. І як казаў вядомы літаратурны герой “а слухи очень нехорошие”.
Геннадий Владыко спярша быў дырэктарам школы ў вёсцы Дзітва, потым працаваў ідэолагам, а потым пайшоў на падвышэнне. Менавіта ён сядзеў пад расейскім сцягам, святкаваў Дзень перамогі пад расейскай Z-сімволікай, насіў цішотку з напісам: “Я же диктатор, мне трудно понимать демократию”, потым прапагандаваў “народнае апалчэнне”. Таму ёсць версія, што Владыко сышоў з выканкамаўскай пасады якраз у “апалчэнне”.
Пра яго ідэалагічныя “подзвігі мы падрабязна расказвалі раней:
