
Увечары 25 жніўня ў Беластоку прайшла традыцыйная акцыя салідарнасці ў падтрымку Анджэя Пачобута і іншых палітвязняў у Беларусі. Журналіст ужо 41 месяц за кратамі.
На акцыю непадалёк помніка Ежы Папялушку сабралася больш 30 чалавек – актывісты беларускіх і польскіх грамадскіх арганізацый, журналісты. Выступілі Марэк Занеўскі, Ян Роман, Сяргей Верамеенка, Алесь Капуцкі, Вольга Лісіца.
Акцыя традыцыйна праходзіць 25-га дня кожнага месяца. Менавіта 25 сакавіка 2021 году Анджэй Пачобут быў затрыманы і кінуты ў турму. Пазней яго засудзілі да вялікага тэрміну зняволення – 8 гадоў.








