
Лукашэнка 26 жніўня падпісаў указ №336 аб прыёме ў беларускае грамадзянства 243 чалавек, у тым ліку 23 непаўналетніх.
Паводле афіцыйнай інфармацыі гэта людзі, якія прыехалі ў Беларусь больш 5 гадоў таму.
У ліку прынятых у грамадзянства – людзі, які прыехалі з Азэрбайджану, Арменіі, Грузіі, Ірану, Казахстану, Лівану, Малдовы, Расеі, Туркменістану, Узбекістану і іншых дзяржаў.
