Дзяржаўная прапагандыстка, былая галоўная рэдактарка “Лідскай газеты” Екатерина Серафинович, якая цяпер ёсць “дэпутаткай” Палаты прадстаўнікоў, на базе раённай газеты правяла “очередную “Прямую телефонную линию” и личный прием граждан”.

Мяркуючы па афіцыйнай інфармацыі не было аніводнага звароту, што найлепш сведчыць пра паказуху і псеўдадзейнасць цяперашніх “дэпутатаў”, якім ніхто не давярае. Афіцыйны орган інфармуе толькі пра тое, што “поступило несколько вопросов, один из них касался несанкционированной торговли на территории, прилегающей к колхозному рынку в Лиде”.