Паводле інфармацыі Астравецкага РАУС за апошнія два тыдні міліцыянты выявілі ў раёне 6 падпісак на “экстрэмісцкія рэсурсы”. Міліцэйскія структуры не спыняюць пераслед грамадзян, якія імкнуцца атрымаць праўдзівую інфармацыю.

За гэты ж перыяд “ахоўнікі правапарадку” і ідэалагічнай цноты раскрылі адзін крадзёж паліва, выявілі ў аднаго жыхара 58 літраў самагонкі і зарэгістравалі 4 сямейна-бытавыя скандалы.