27 жніўня працягнецца карны палітычны працэс у судзе Кастрычніцкага раёну Гародні. Судзяць адразу ажно чатырох чалавек. Працэс пачаўся яшчэ 10 чэрвеня. Фігуруе частка 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што моцна парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Судзяць за ўдзел у мірных акцыях пратэсту 2020 году.

Пад крымінальны пераслед патрапілі: Сяргей ЗанямонскіЮрый Сцепаненка, Алена ТарасевічГаліна Шумель.

Карны працэс пачыныў суддзя Уладзімір Пазняк, а цяпер “эстафету” пераняў суддзя абласнога суду Валерый Раманоўскі.