Рэктара медыцынскага ўніверсітэту і адначасна “дэпутата”, члена Савета Рэспублікі Ігара Жука занеслі ў “Книгу славы” гораду над Нёманам.

Ігар Жук – нараджэнец мястэчка Астрына, што ў Шчучынскім раёне. З 25 сакавіка 2022 году ён быў прызначаны рэктарам Гарадзенскага медыцынскага ўніверсітэту. Неаднаразова ўзнагароджваўся ўладамі.

Не будзем ставіць пад сумнеў медыцынскія заслугі Ігара Жука, паколькі гэта не наша кампетэнцыя. Прыгадаем толькі, што ён адзін з актыўных прапагандыстаў сённяшняга рэжыму, які кіруе ў Беларусі. Асабліва ён актывізаваўся ў час апошняй так званай выбарчай кампаніі. У тым ліку і сярод студэнтаў сваёй установы, дзе ён вёў прапаганду.

В Книгу Славы вносятся сведения о выдающихся жителях города Гродно, внёсших значительный вклад в социально-экономическое развитие, своими подвигами и доблестным трудом прославивших город Гродно, удостоенных званий «Герой Советского Союза», «Герой Социалистического Труда» и полных кавалеров орденов Славы, Трудовой Славы.