
Астравецкі РАУС адсправаздачыўся пра змаганне міліцыянтаў з “экстрэмізмам” грамадзян.
Першы намеснік начальніка РАУС Валерый Бабраўніцкі афіцыйна паведаміў, што ў 2024 годзе за распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў” да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута 27 чалавек з Астравецкага раёну. Бальшыню з іх засудзілі да грашовых штрафаў ад 10 да 30 базавых велічынь. А 5 чалавек засудзілі да адміністрацыйнага арышту з канфіскацыяй мабільных тэлефонаў.
На гэтым міліцыянты спыняцца не збіраюцца. “Сотрудники органов внутренних дел проводят планомерную работу по выявлению таких правонарушений”.
