
На планёрцы ў Лідскім райвыканкаме мясцовыя чыноўнікі хваліліся сваімі рэальнымі ці ўяўнымі дасягненнямі ў гаспадарцы. Калі ім верыць – то ў раёне адбываецца суцэльны рост ва ўсіх сферах.
Начальніца ўпраўлення адукацыі Вольга Тарасюк далажыла кіраўніку раёну пра гатовасць школаў да новага навучальнага году. 2 верасня адбудуцца ўрачыстыя лінейкі, а першыя ўрокі пройдуць па тэме «Нам есть чем гордиться, нам есть что беречь!». Гэта, маўляў, стане дэвізам працы бліжэйшы перыяд.
Сярод іншага ад начальніцы раённай адукацыі прагучала наступная інфармацыя: “На этой неделе состоится телемост Дитвянской средней школы со школой города-побратима Собинки Владимирской области. К нему присоединятся также и школы из Горловки и Донецка”.
Нагадаем таксама, што на чарговае свята гораду як хедлайнерка запрошана адыёзная расейская спявачка Ольга Бузова.
Так Лідчыну паслядоўна ўсё больш прывязваюць да ідэалогіі “русского мира”.
