Дзяржаўныя медыі паведамілі, што 28 сакавіка ў Ваўкавыскі раён для ўдзелу ў вайсковых вучэннях прыбылі асабісты склад і тэхніка аднаго з механізаваных падраздзяленняў Узброеных сілаў РБ.

“После разгрузки техника проследовала в район выполнения учебных задач”.

У гэты ж дзень раённы цэнтр наведаў з візітам начальнік упраўлення Следчага камітэту па Гарадзенскай вобласці Эдуард Маліноўскі. Ён праводзіць у Ваўкавыску выяздны прыём і прамую тэлефонную лінію. Адзначым, што пад кіраваннем Маліноўскага СК па Гарадзенскай вобласці пачынае найбольш з усіх рэгіёнаў Беларусі палітычных крымінальных спраў па так званай спецвытворчасці, у выніку якіх незаконна пераследуюцца беларускія грамадскія актывісты.

Эдуард Маліноўскі