
29 жніўня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні пачынаецца чарговы карны палітычны працэс. Адразу трох чалавек вінавацяць паводле часткі 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу РБ
(Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што моцна парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Пад палітычныя рэпрэсіі трапілі наступныя асобы: Глеб Чарвякоў, Эдуард Малмыга і Павел Кебіч. Якія канкрэтна эпізоды і дзеянні паставілі ім у віну – пакуль невядома.
Вядзе карны працэс суддзя Аляксандр Козел. Той самы, які ў гэтым месяцы распачаў завочны разгляд крымінальнай справы па спецвытворчасці ў дачыненні да Вадзіма Саранчукова.
