
Дзяржаўныя прапагандысты працягваюць ляпіць з высокапастаўленых сілавікоў і чыноўнікаў вобразы дабрачынцаў і асобаў “с человеческим лицом”. Атрымліваецца пакуль ня надта.
Чарговым дабрадзеем і дабрачынцам прадстаўлены пракурор Гарадзенскай вобласці Александр Жуков. Ён нібыта далучыўся да акцыі «Соберем портфель вместе». Пры тым Жукаву дапамагалі ажно дзве прафсаюзныя і “грамадскія” арганізацыі – первичная профсоюзная организация прокуратуры Гродненской области и представители первичной организации ОО «Белорусский союз женщин».
Пракурорскія работнікі падарылі дзецям з адной прыёмнай сям’і сертыфікаты ў магазін дзіцячых тавараў. Пры тым не товарищ Жуков прыехаў да дзяцей, а выбраных дзяцей прывезлі “в гости” да пракурора.

