
Журналісты спыталі кіраўніка МЗС Польшчы Радаслава Сікорскага, ці мела ягонае ведамства кантакт з Анджэем Пачобутам, які знаходзіцца ў турме ў Беларусі.
«Ёсць ускосны кантакт, і гэтая навіна нядобрая, таму што ён [Пачобут] несправядліва зняволены жорсткім рэжымам, які садзіць ў турму дзве тысячы чалавек. Апошнім часам на волю выйшаў дзясятак, а то і некалькі дзясяткаў чалавек, на жаль, Анджэя Пачобута сярод іх няма. Але рэжым у Беларусі ведае, што рабіць, калі ён хоча нейкага паляпшэння стасункаў з Польшчай і Еўразвязам», — цытуюць Сікорскага PAP і TVP.
На пытанне, ці будзе Польшча чыніць большы ціск на Беларусь у гэтым пытанні, напрыклад, у сферы гандлю, кіраўнік МЗС адказаў, што будзе рабіць «гэтак жа, як папярэдні ўрад». «Хачу нагадаць, што Анджэй Пачобут ужо тры гады сядзіць у турме Лукашэнкі. Мы спрабуем розныя ідэі, спадзяюся, што адна з іх нарэшце спрацуе», — дадаў Скорскі.
