
На дарогах Гарадзеншчыны з’явіліся блокпасты. Іх арганізавалі ў памежных раёнах вобласці.
Дзяжураць там вайскоўцы 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады і ўдзельнікі так званай тэрытарыяльнай абароны, “з прыцягненнем супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і пагранічнай службы”. Яны знаходзяцца непасрэдна на блокпастах і ў “засадах”, арганізаваных у найбліжэйшым лесе. У кіроўцаў аўтамабіляў правяраюць дакументы.
