фота з фэйсбуку Вадзіма Саранчукова

30 жніўня Гарадзенскі абласны суд завяршыў “разглядаць” крымінальную справу супраць Вадзіма Саранчукова. Яму інкрымінавалі ч.1, ч.2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу Беларусі – «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Так званую “спецвытворчасць” супраць выканаўцы абавязкаў старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова пачалі  яшчэ ў сакавіку бягучага году. Пры тым арышт наклалі на ягоную кватэру ў Гародні, на дом і ўчастак зямлі ў вёсцы Грабяні пад Гародняй, а таксама на бэнзапілу, матаблок, лядоўню, пральную машыну, тэлевізар. 

Працэс пачаўся 19 жніўня. У выніку суддзя Аляксандр Козел не расцягнуў “разгляд” надоўга і прысудзіў Саранчукову 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму і 24 тысячы беларускіх рублёў штрафу.

Характэрна, што празначаны так званы адвакат – Раман Гушчын – на працэсе поўнасцю пацвердзіў “віну” свайго падабароннага.