
У Мастах 31 жніўня праходзілі агульнабеларускія “Дажынкі”. На свята прыехалі і запрошаныя госці з Расеі, ажно з двух абласцей – Калінінградскай і Ніжагародскай абласцей, з гарадоў Семёново і Неман. Расейцы прывезлі танцавальны калектыў і вялікую лыжку з Хахламы, якую падарылі кіраўніку мастоўскай вертыкалі.
“Большая ложка с хохломской семёновской росписью была вручена председателю Мостовского райисполкома Андрею Санько с пожеланием, чтобы у каждого жителя района к этой ложке нашлась и соответствующая чашка”.

